Рет қаралды 2,643
Украіна супрацьстаіць расейскай агрэсіі на двух франтах. Прычым інфармацыйны адкрыўся нашмат раней за люты 2022 года. Гэтае поле бою не так лёгка ўбачыць. Хаця ахвяраў на ім шмат: бадай, кожны ведае хаця б аднаго чалавека, які трапіў пад уплыў крамлёўскай прапаганды.
Якімі метадамі Расія вядзе інфармацыйную вайну? Што дапамагае ўкраінцам абараняцца ў ёй? І наколькі паспяхова гэта атрымліваецца? Media IQ распавяла ўкраінская фактчэкерка, кіраўніца праекта «НотаЕнота» Алёна Раманюк.
00:00 Цізер
00:46 Пра што відэа?
01:13 Як Расія скрала ўкраінскую гісторыю
05:20 «Гэта вайна трывае стагоддзямі. Яна не скончыцца зараз»
06:16 Пра знакаміты артыкул Пуціна 2021-га: «40 тысяч знакаў поўнай бязглуздзіцы»
08:16 Міф пра адзінства ўкраінскага, беларускага і расейскага народаў
09:45 Сабралі каманду фактчэкераў праз гугл-форму і абверглі тэзісы Пуціна
11:04 Калі Расія напала на Украіну ў 2022-м, людзі перакладалі і распаўсюджвалі фактчэк
14:06 Крамлёўская прапаганда ў сацсетках і на ўкраінскім ТБ
17:40 Як мянялася тактыка Расіі ў інфармацыйнай вайне
20:17 Улюбёныя тэмы прапаганды: карупцыя, украінскія бежанцы, Валынская разня
24:37 Як Украіна змагаецца з расейскімі фэйкамі
27:39 Адкуль ва Украіне ўзяліся біялабараторыі
30:21 Пра «баявых камароў»
32:07 Што самае небяспечнае ў барацьбе з расейскай прапагандай