Кура-Шчабятура (Як служыў жа я ў пана) 1. Як служыў жа я ў пана Ды на перша лецейка-лета, Заслужыў жа я у пана Курачку за гэта. Тая кура - шчабятура Па садочку ходзiць ды ходзiць, Куранятак за сабой водзiць. 2. Як служыў жа я у пана Ды на друга лецейка-лета, Заслужыў жа я у пана Качачку за гэта. Тая кача - дробна скача, Тая кура - шчабятура Па садочку ходзiць ды ходзiць, Куранятак за сабой водзiць. 3. Як служыў жа я у пана Ды на трэця лецейка-лета, Заслужыў жа я у пана Гусачку за гэта. Тая гуся - сюся-сюся, Тая кача - дробна скача, Тая кура - шчабятура Па садочку ходзiць ды ходзiць, Куранятак за сабой водзiць. 4. Як служыў жа я у пана На чацьвёрта лецейка-лета, Заслужыў жа я у пана Iндыка за гэта. А той iндык - дык-дык, дык-дык, Тая гуся - сюся-сюся, Тая кача - дробна скача, Тая кура - шчабятура Па садочку ходзiць ды ходзiць, Куранятак за сабой водзiць. 5. Як служыў жа я у пана Ды на пята лецейка-лета, Заслужыў жа я у пана Барана за гэта. А той баран крутарогi -- Паламаў пановы ногi, А той iндык - дык-дык, дык-дык, Тая гуся - сюся-сюся, Тая кача - дробна скача, Тая кура - шчабятура Па садочку ходзiць ды ходзiць, Куранятак за сабой водзiць. 6. Як служыў жа я у пана Ды на шоста лецейка-лета, Заслужыў жа я у пана Целюка за гэта. Тое целе - хвастом меле, А той баран крутарогi -- Паламаў пановы ногi, А той iндык - дык-дык, дык-дык, Тая гуся - сюся-сюся, Тая кача - дробна скача, Тая кура - шчабятура Па садочку ходзiць ды ходзiць, Куранятак за сабой водзiць. 7. Як служыў жа я у пана Ды на сёма лецейка-лета, Заслужыў жа я у пана Дзеўчыну за гэта. Тая дзеўка напiлася, Ўпала зь печы, разьбiлася, Тое целе - хвастом меле, А той баран крутарогi -- Паламаў пановы ногi, А той iндык - дык-дык, дык-дык, Тая гуся - сюся-сюся, Тая кача - дробна скача, Тая кура - шчабятура Па садочку ходзiць ды ходзiць, Куранятак за сабой водзiць.
@siarzuk882 жыл бұрын
Выдатна!
@димитрийвасиленко-ъ4ф3 жыл бұрын
Крутяк.
@tumelya Жыл бұрын
m.kzbin.info/www/bejne/mHTEfoWYqLWaZ7c - вось варыянт без пауз.