Дзе жыў і працаваў беларускі Тэсла? Мястэчка Наднёман

  Рет қаралды 342

kingfisher one

kingfisher one

Күн бұрын

Гэта маёнтак Якуба Наркевіча-Ёдкі, якого па праву можна лічыць беларускім Тэслай. “Электрычны чалавек” - так называлі яго французы.
Знаходзіцца маёнтак непадалёк ад месца, дзе зліваюцца рэчкі Уса і Лоша і даюць пачатак Нёману. Першапачаткова месца нызывалася Малыскаўшчына. І валодалі ім Радзівілы. Але з 1820-х гадоў пачаўся распродаж радзівілаўскіх земляў. І ў 1823 годзе шанец набыць недарагі маёнтак выкарыстаў прадстаўнік шляхецкага роду Ануфрый Наркевіч-Ёдка, дзед будучуга вучонага.
Радзівілы пабудавалі тут вялікі бровар(пивоварню). Напэўна самы вялікі у ВКЛ. Калі Ануфрый Наркевіч-Ёдка набыў маёнтак, бровар працаваў ужо толькі на траціну сваіх магутнасцяў. Таму дзед будучага вучонага вырашае перабудаваць яго ў палац. Рамонт і перабудоўка вяліся дзесяць год. Справу Ануфрыя Наркевіча-Ёдкі працягнуў яго сын Атон, пры якім палац і быў завершаны. Менавіта Атон змяніў назву з Малыскаўшчына на Наднёман.
Сам Якуб Наркевіч-Ёдка паселіцца тут у 1870 годзе. І амаль усе яго даследаванні і адкрыцці ў навуцы будуць звязаны з гэтым месцам. Ён ператворыць палац ў суцэльную лабараторыю. У квадратнай вежы будзе абсталявана метэарыялагічная станцыя, а ў падвальным памяшканні - электраграфічная. Таксама тут былі хімічная, і астранамічная лабараторыі. На базе гэтых лабараторый Якуб займаўся вывучэннем з'яў атмасфернай электрычнасці.
У 1905 годзе падчас чарговай паездкі па Еўропе Якуб памёр у Вене. Пасля яго смерці абсталяванне з лабараторый была вывезена ў Менск і Пецярбург. Маёнтак паступова прыходзіў у заняпад. Да 39-га года тут быў санаторый.
Падчас другой сусветнай палац згарэў дашчэнту. А тое, што не зрабіла полымя, дарабіў час. Да нашых дзён захаваліся толькі адны сцены. А ў 95 рухнула квадратная вежа, у якой раней знаходзілася метэастанцыя, а Якуб праводзіў свае вопыты з электрычнасцю.
Толькі ў 2015 годзе ў маёнтку пачаліся актыўныя кансервацыйныя і рэстаўрацыйныя работы.
Я застаў маёнтак вось ў такім стане.
_____________________________________________________________________________________
Якуб Наркевіч-Ёдка (1848-1905) - беларускі фізік, медык, біёлаг. Доктар мэдыцыны (1893), прафэсар (1900), чалец-карэспандэнт Расейскага геаграфічнага таварыства (1889), які быў вядомы ўсёй еўрапейскай навуковай супольнасьці.
Я ў Facebook - / egor.babiy
Я ў Instagram - / kingfisher.one
/ kingfisher_foto
Я ў VK - egorbabiy

Пікірлер: 4
@ЕгорБабий-ш8у
@ЕгорБабий-ш8у 2 ай бұрын
Вельмі люблю вярхоўя Немана, а маёнтак Наркевіча-Ёдкі дык увогуле нейкае магічнае месца.
@_iva_n4929
@_iva_n4929 Жыл бұрын
Якая цудоўная прыгажосць чакае маёнтак пасля рэстаўрацыі
@ТамараБабий-ы1к
@ТамараБабий-ы1к 9 ай бұрын
Якая ж у нас цiкавая гiсторыя i архiтэктyра сустракаецца!
@Dnddodnd-caa
@Dnddodnd-caa 7 ай бұрын
Yrbe
The secret of the "impossible" artifacts of St. Petersburg
18:44
Сергей Игнатенко
Рет қаралды 1,5 МЛН
Life hack 😂 Watermelon magic box! #shorts by Leisi Crazy
00:17
Leisi Crazy
Рет қаралды 76 МЛН
ХАЧАПУРИ!!! ЗА 10 МИНУТ! НА КЕФИРЕ! Съедаются в один миг!
17:39
Ильинское Застолье
Рет қаралды 3,8 МЛН
Самые Опасные Дороги в Мире, По Которым Вы Не Захотите Проехать
31:29
Тайна. О Тунгусском метеорите, упавшем в Восточной Сибири (1979)
59:36
Советские фильмы, спектакли и телепередачи
Рет қаралды 1,5 МЛН
Павел Первый. Цареубийства в империи
1:02:10
Эдвард Радзинский
Рет қаралды 683 М.