Мой Продак - Мядзведзь, Я - Мядзведзь дзiкi. Зайшоўшы ў гушчар лесу, Рычу, як мой Продак! I рык мой уздымаецца ў неба - Да воблакаў белых, да Сонца, Пад промнямi якога, Я ганарлiва стаю. Заву свайго Продка да сябе, Заглянуць жадаю ў вочы яму. А Сонца праз сосны і дубы Свецiць на шкуру маю. Я вярнуўся туды, скуль выйшаў, Скуль мой Род iдзе. Апрануў аблiчча звера, Я - мой Продак - Мядзведзь! У цёмным лесе сустрэчы шукаю, Iду да цябе няходжанай сцежкай - Па сiвым, старым караням, Па дзядочку-iмху і траве. Лес заснуў цiхiм сном, Месяц змянiў Сонца… А я ўсё шукаю ды клiчу Продка, Рыкам iрвучы Сусвет!