Рет қаралды 1,559
Парафіяльны хор касцёла Святых Сымона і Алены з калядным канцэртам на Залатой Горцы (касцёл св. Роха) 13.01.2025 г. Мастацкі кіраўнік - Таццяна Гажэўская-Пешак, вядучая канцэртнай праграмы - Марыя Новікава, канцэртмайстр - Аляксандра Машуціна. У канцэрце прагучалі вядомыя творы беларускіх кампазітараў, у тым ліку, ўпершыню ў выкананні хора прагучала "Вогнішча Чырвонага касцёла" - кампазітара Аліны Безенсон на словы Рыгора Барадуліна. Літургічны хор “Голас душы” быў заснаваны ў 1989 годзе па задуме ксяндза - Уладіслава Завальнюка, тагачаснага пробашча Чырвонага касцёла. Калектыў гастраляваў з канцэртамі ў Літве, Латвіі, Польшчы, Украіне, Германіі, а таксама ў Італіі падчас агульнай аўдыенцыі Папа Францішка на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане ў 2023 годзе, дзе адбывалася перэгрынацыі спісаў найбольш шанаваных на нашых землях цудадзейных абразоў Маці Божай.