Пагаджаюся, што праект - сапраўдны скарб! Вельмі цікава слухаць! "Літоўскі хутарок" сапраўды цяжкі твор, чытаў яго. А яшчэ быў у Купалаўскім тэатры на "Дзве душы" гаду ў 2017-2018, вельмі спадабалася. Уразіла мо нават больш, чым кніга. І вельмі шкада, што вы не ўзгадалі "На імперыялістычнай вайне". Мне гэты твор напраўду спадабаўся. Я яго яшчэ чытаў напрыканцы 22 года, вельмі адгукалася. Мяне ўразіў там адзін радок, калі нейкі рускі афіцэр (калі правільна памятаю) казаў, што праз сто гадоў руская армія будзе самая моцная, ці што будуць усе баяцца, нешта такое. А гэта 1914 года, а ў 2014 годзе ведаем мы, што руская армія пачала рабіць... моцны момант быў, я тады нават кнігу адклаў, каб асэнсаваць.
@spadarYNYA6 ай бұрын
Дзякуй вам за гэты выпуск ❤ вельмі цікава, захацелася перачытаць усяго Гарэцкага. Увогуле ваш падкаст - гэта скарб)
@WirBy6 ай бұрын
Дзякуй Вам за тое, што слухаеце! Хутка будзе наступны выпуск :)