kzbin.info/www/bejne/gZmag4JmobOefbc слушайте другие песни про белорусских партизан в Партизанском альбоме по ссылке Текст "Партизанская землянка" (Слова П. Бровки, музыка SUNO AI и Old Morg project) [Verse1] Вуглы яе дзікай травой параслі, Па шыю схавалася ў процьму сырую, Прыжмураным вокам глядзіць з-пад зямлі, Як быццам на свет і на сонца крыўдуе. Увойдзеш - паветра грудзя́м не стае, Няйначай, ўскапа́на магіла якая. Прабіліся зерні з-пад столі яе, Бо ўцемры таксама сядзець не жадаюць. [Chorus] Хоць многа пражыта часінаў цяжкіх, Мы шчасце будуем рукамі сваімі. Мы выйшлі з зямлянак. Раскінулі іх, А толькі вось гэту на памяць пакінем. Хай будзе па ўскраіне заўжды відна, Яе мы не хва́лім, але і не га́нім, Хай дзецям і ўнукам раскажа яна Пра наша жыццё і пра наша змага́нне. [Instrumental break] [Verse2] А побач узняўся збудованы дом З вясёлым паглядам, смалісты, сасновы... А мы і зямлянку Цяпер памянём Зусім не благім, а прыязлівым словам. Калі нарабіла бяздомных вайна, Калі мы не зналі, дзе дзецца ад болю, - Ад зімняе сцюжы Прыкрыла яна, Схавала ад восеньскай жорсткае золі. [Chorus] Хоць многа пражыта часінаў цяжкіх, Мы шчасце будуем рукамі сваімі. Мы выйшлі з зямлянак. Раскінулі іх, А толькі вось гэту на памяць пакінем. Хай будзе па ўскраіне заўжды відна, Яе мы не хва́лім, але і не га́нім, Хай дзецям і ўнукам раскажа яна Пра наша жыццё і пра наша змага́нне. [Instrumental break] [Verse3] Мы зналі, хоць часта у нас галава Балела ад чаду, ад сцюжы-марозу, Лепш поле сваё Над сабой адчуваць, Чым вострыя дахі засценкаў варожых. I нас не зламалі. Як толькі вясна Прайшла з перамогай шляхамі краіны, - Склада́ць пачалі мы бярно́ да бярна́ На вольных палетках сялібы-хаціны. [Chorus] Хоць многа пражыта часінаў цяжкіх, Мы шчасце будуем рукамі сваімі. Мы выйшлі з зямлянак. Раскінулі іх, А толькі вось гэту на памяць пакінем. Хай будзе па ўскраіне заўжды відна, Яе мы не хва́лім, але і не га́нім, Хай дзецям і ўнукам раскажа яна Пра наша жыццё і пра наша змага́нне. [Instrumental break] (Над попелам зноўку ўзнялося сяло, I хаты ласкава завуць аганькамі, А колькі ўжо клёнаў пад вокны прыйшло I ветла да шыбаў гамоняць лістамі). [Chorus] Хоць многа пражыта часінаў цяжкіх, Мы шчасце будуем рукамі сваімі. Мы выйшлі з зямлянак. Раскінулі іх, А толькі вось гэту на памяць пакінем. Хай будзе па ўскраіне заўжды відна, Яе мы не хва́лім, але і не га́нім, Хай дзецям і ўнукам раскажа яна Пра наша жыццё і пра наша змага́нне. [End]