Бог падараваў беларусам столькі таленавітых літаратараў - паэтаў, празаікаў, драматургаў, у творах якіх можна пачэрпнуць столькі жыццёвай мудрасці, досведу, паспрабаваць спасцігнуць мноства няпростых аспектаў узаемаадносін паміж людзьмі ў розных жыццёвых варунках, у розныя гістарычныя часы, ды проста наталіць душу прыгожым мастацкім словам, што спараўды, чытаць не перачытаць, і творчасць Івана Пятровіча Шамякіна тут не выключэнне. Хоць вядома ж, заўжды прысутнічае аўтарская фантазія, уласны аўтарскі погляд на тыя ці іншыя з'явы, падзеі, што падаюцца ў творы, папраўка на пэўныя ідэалагічныя ўстаноўкі і цэнзурна-палітычныя рамкі розных часоў, ды ўсе тыя вымушаныя або ў кагосьці й шчыра-палымяныя дэфірамбы Леніну, партыі, таварышам-бальшавікам (што разумны чытач заўжды зможа адасобіць ад непасрэднага творчага дару таго ці іншага майстра слова). Але ў цяперашнія часы большасць народа, нажаль, не цікавіцца роднай літаратурай, бібліятэкі амаль пустуюць ад наведвальнікаў, людзі існуюць пераважна ў нейкай прымітыўна фарматна-шаблоннай інфарматыўнай прасторы а-ля "позитивчик"ды "топ-топ-два прихлопа" (зрэшты, апошняе больш пра 90-я ды 0-ыя, і гэта не значыць, што пазітыўнае стаўленне да жыцця - гэта нешта дрэннае, і што варта ўспрымаць усё наўкол у маркотным, прыгнечаным стане )), людзі занятыя здабычай грошай ( і я сам у тым ліку), што проста робіцца сумна - колькі створана, напісана, надрукавана, выдадзена сапраўды таленавітага, годнага, цікавага, уражлівага, узнёслага, непаўторнага, неўміручага нават, а мы забываемся на скарбы літаратуры, ды не толькі айчыннай, хоць вядома, не ўсе, і я магчыма мяркую паводле сябе самога.
@bel-audiokniha4 ай бұрын
Дзякуй за Вашу працу!
@Вершавальшчык5 ай бұрын
Дзякуй! Гэты твор якраз ёсць у чарзе на чытанне. Цікава будзе параўнаць уражанні.
@rChrisSlade5 ай бұрын
Добра👍
@Сергей-ю6щ3ц5 ай бұрын
Шамякін - вельмі супярэчлівы пісьменнік!!! Яго нават складана назваць беларускім, ён - хомосавецікус на узроўні днк. У кожным абзацы - ленін, партыя, камунізм. Ён пісаў метадам соцрэлізму у самай яе рафінаванай форме. Нават Ніл Гілевіч (той яшчэ камуняка) кпіў з Шамякіна за празмерную ідэалагічную прапаганду. І, вядома ж, Шамякін цкаваў Васіля Быкава.