Цікавая вандроўка, і паводзіны шчупакоў. Быццам дамовіліся здзівіць вудара)))
@A.XristenkovКүн бұрын
🖐️👍🖖🇧🇾
@naslediepredkovsidorКүн бұрын
Усе выдатна, але музыкальнае суправаджэньне жадае быць трохi цiшэйшым. У астатнiм усе гарна.
@ВандроўшчыкКүн бұрын
Дзякую! 🤝 Вазьму да ўвагі! Пераглядалі некалькі разоў з жонкай, не заўважылі, што громка. Мабыць таму, што белцяжмет слухаем часцяком. 😀
@artemkaplan1508Күн бұрын
Дзякуй дзядзька ❤
@maxpototsky2478Күн бұрын
Да, видимо рабочий воблерок)
@ВандроўшчыкКүн бұрын
@@maxpototsky2478 Раз-пораз лавіў на яго раней, але чамусьці недаацэньваў. Нават паўнавартаснага агляда не зрабіў. Трэ будзе выправіцца. 🙂 А таксама з праводкай паэксперыментаваць, бо пакуль усе зловы былі выключна на "раўнамерцы".
@DarkfisherbyКүн бұрын
Добрая рыбацкая вандроўка атрымалася. Хутка ужо будзем у лункі макаць блёшні :)
@ВандроўшчыкКүн бұрын
Дзякуй! Вой, наконт лунак не ведаю. Хіба што на сажалках, бо апошнія два гады на рэчках усю зіму спінінгаваў.
@DarkfisherbyКүн бұрын
@@Вандроўшчык Будзем будзем ))
@sergeymazol7787Күн бұрын
Со свайго вопыта - павадкі з флюра раблю сам 50см+, і пятлю першую раблю як мага меншую. Аднаго раза шчупак дакладна ў першую пятлю клыкам патрапіў ды абрэзаў.
@ВандроўшчыкКүн бұрын
@@sergeymazol7787 Я калісьці з флюра таксама рабіў, але цяперака на метал перайшоў - летась срэзы былі. Зімой на балансіры флюр выкарыстоўваю, там рэдка рэжа.
@nemayscovyКүн бұрын
Шыкоўны вударскі дзень!!!👍А ці засталіся ў продажы такія смачныя воблеры?)
@ВандроўшчыкКүн бұрын
Так, зазімак пацешыў! ☺ Ёсць, я ўжо паглядзеў, бо ў самога пару штук усяго.
@AndrewChernyakov8 сағат бұрын
Прывітанне! Кожны выпуск чакаю як свята. Хацелася б запытаць: а падлёдная рыбалоўля будзе на канале?
@Вандроўшчык7 сағат бұрын
Прывітанне! Вельмі ўдзячны за такія словы, яны натхняюць! 🤗 Ну а наконт падлёднай рыбалоўлі: калі яна ўвогуле будзе, дык, мяркую, з'явіцца і на канале. Бо апошнія дзве зімы, каб знайсці лёд, прыходзілася моцна пашукаць. А вось адкрытай вады ў нас хапала, таму больш лавіў спінінгам.
@ОлегРуммоКүн бұрын
Прывитанне) што за возера ?
@ВандроўшчыкКүн бұрын
Прывітанне! Арэндаваны вадаём ля вёскі Харытонаўка на Капыльшчыне.