Творчы вечар Уладзіміра Пугача фронтмэна і нязменнага голаса легендарнага J МОРС 10 трауня Нью-Ёрк

  Рет қаралды 134

Yurii Eber

Yurii Eber

Ай бұрын

Міхась Чаропка
Часам беларускія зоркі ездзяць па свеце не толькі каб адыграць канцэрты, але і каб проста паразмаўляць са сваімі прыхільнікамі. Такія вечарыны натхняюць на будучую творчасць і дазваляюць публіцы па-іншаму ўбачыць сваіх улюбёных артыстаў.
Гурт J:Mors і яго нязменны голас Уладзімер Пугач - ужо спраўдныя тытаны беларускай рок-сцэны. Шматлікія ўзнагароды, гастролі, а таксама забароны на выступ у Беларусі толькі пацвярджаюць гэты статус. За дваццаціпяцігадовую гісторыю гурта здаралася ўсялякае, і вось зараз музыкі вымушаныя існаваць за межамі роднай краіны, у адрыве ад асноўнай масы беларускай публікі.
Тым ня менш, эміграцыя - гэта не нагода каб спыняць творчасць. Гурт J:Mors няспынна гастралюе, піша новыя песні і ўдзельнічае ў шматлікіх праектах. Адзін з іх - гэта сумесная з купалаўцамі пастаноўка па матывах твораў беларускіх палітзняволеных. Усё адбываецца настолькі інтэнсіўна, што па словах Уладзіміра Пугача, ён сыграў дзве прэм’еры ў Варшаве, сеў у самалёт да Нью-Ёрку і толькі ў ім змог адпачыць.
Творчы вечар у Брукліне быў арганізаваны Беларуска-Амерыканскім Задзіночаннем (БАЗА) пры падтрымцы Асацыяцыі Беларусаў Амерыкі (АБА). Дзверы ў грамадскую залю катэдральнага сабору імя с. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адчыніліся ў шэсць трыццаць вечара. Для гасцей былі падтрыхтваныя стравы беларускай кухні, кава і печыва.
Пасля кароткай аб’явы на сцэне з’явіўся Уладзімір Пугач і распачаў гутарку з прысутнымі. Былі закранутыя шматлікія тэмы: як артысты выжываюць у змушанай эміграцыі, ці ёсць планы на вяртанне, як абазначаецца беларуская прысутнасць у свеце і інш.
Уладзімер Пугач распавядаў пра свае праекты, а таксама пра тое, як уладкаваліся і жывуць беларусы за мяжой. Напрыклад, існуе своеасаблівая гульня. Удзельнікі фантазуць, што першым зробяць па вяртанні ў Беларусь. Ці такі цікавы факт, што беларусы Варашавы ўжо амаль не носяць вышыванкі, бо і так зразумела, што яны тут ёсць і іх даволі шмат.
Паміж размовамі спявак выканаў некалькі сваіх улюбёных песень, а таксама расказаў пра гісторыі стварэння некаторых з іх.
У гэты вечар у грамадскай залі была вельмі ўтульная атмасфера і гутарка лілася сама сабой. Гледачы задавалі пытанні і разам шукалі адказы.
Не абыйшлося без прыемных нечаканасцей. Прысутны ў залі беларускі музыка Аляксандр Цэйтлін прапанаваў Уладзіміру Пугачу свой акампанемент на самаробным музычным інструменце.
Напрыканцы імпрэзы адбылася фотасесія і раздача аўтографаў.
Прыводзім уражанні прысутных пасля імпрэзы.
Сямейная пара Мікіта і Ліза:
- Вельмі спадабалася! Атрымаўся сапраўды ўтульны вечар. Таксама мы ўражаныя ўзроўнем! Мы былі радыя пабачыць Уладзіміра Пугача. Будзем прыходзіць яшчэ. Але на нашую думку, трэба больш прасоўваць абвесткі, каб дазнавалася больш людзей.
Прысутны на вечарыне Валеры:
- Вельмі цікавы вечар, усё вельмі спадабалася. Заўсёды жадаў наведаць выступ J:Mors у Беларусі, але наведаў ужо тут у Нью-Ёрку.
Наведнік імпрэзы Павел:
- Я не магу нават выказаць, якія ў мяне ўражанні ад сённяшняга вечара! Калі б я яго сустрэў дваццаць гадоў таму, то радасць была б яшчэ большай і экспрэсіўнай. На маю думку, J:Mors - гэта найлепшае, што зрабіла беларуская музыка.
І першыя ўражанні самаго Уладзіміра Пугача:
- Толькі што скончыўся мой творчы вечар у Нью-Ёрку. Як я і чакаў - прыйшлі менавіта беларусы. Атрымаўся своеасаблівы ўтульны кватэрнік-размова пра наш агульны лёс. Было вельмі цёпла, вельмі прыемна і хочацца паўтарыць яшчэ.
Победитель чудовищ
Владельцы контента: ООО 'М2' / 'M2' LLC, CD Baby Sync Publishing
Вікторыя
Владельцы контента: ООО 'М2' / 'M2' LLC
Бывай
Владельцы контента: ООО 'М2' / 'M2' LLC

Пікірлер
Каха инструкция по шашлыку
01:00
К-Media
Рет қаралды 8 МЛН
Её Старший Брат Настоящий Джентельмен ❤️
00:18
Глеб Рандалайнен
Рет қаралды 7 МЛН
Шевчук VS Газманов
4:23
Stoker Patriot
Рет қаралды 244 М.
Затмение 1962
1:00
Sonic Picture.$.Право на оружие.
Рет қаралды 9 М.
JAPAN PARADE May 11th, 2024  NYC
5:24
Yurii Eber
Рет қаралды 61
Гавриил Лубнин «Вода»
5:29
Dj Gorshkov
Рет қаралды 7