Шчыра дзякую,кс.Мікалай за навуку,Божа , заплаці!!!
@olgashevchuk81916 күн бұрын
Хвала Хрысту! Дзякую Вам за навуку. Мне у коле Жывога ружанца дасталася нязменная таямніца "Цуд у Канне Галілейскай" таму ужо некалькі гадоў мяне гэты ўрывак суправаджае. І мне вось надумалася, што Маці Божая, як сапраўдная жанчына, бачыць усе нашыя турботы і перажыванні, звычайныя, штодзённыя, дробныя, якія яшчэ і яўнымі не сталі і адразу ж спяшаецца на дапамогу. Мне падаецца, што Бог Міласэрны, але і Справядлівы, а Маці Божая як бы не абмежавана Справядлівасцю, таму кіруецца толькі Любоўю і Божай Воляй, таму і просіць нават там, дзе Бог кіруецца Справядлівасцю. Але вось тое, што яна нават не атрымаўшы адказа, кажа да слуг, каб тыя рабілі, што Езус загадае, гаворыць аб тым, што Яна просьбу выказала, а астатняя аддае ў Хрыстовыя рукі, на Яго вырашэнне і Як бы не вырашыў Езус, усё прымае. А яшчэ звярнула ўвагу, што Маці Божая БЫЛА, там, а Езус быў ЗАПРОШАНЫ. Быццам Марыя нават там, дзе Езусу яшчэ не адчынілі. Адкажыце калі ласка, ці маюць рацыю мае разважанні?