ВОДГУЛЛЕ РАЮ Леанід Пранчак 1. Ціхая ноч... Водар кветак у садзе. Сонны раяль адазваўся ў мансардзе. Срэбра падсвечнкаў золата свечак, Яблыняў ціша, шэпат парэчак. 2. Дзесьці ўгары, па-над сцежкай пясчанай Голас плыве, нібы водгулле раю, Гэтак падобны на голас каханай, Голас пяшчоты з ноткай адчаю. 3.Неба дрыжыць і, адчуўшы трывогу, Зоры глядзяць на мой сад і дарогу. Голас нябёсаў гаючы і золкі Сэрца мне коліць, быццам іголакі. 4.Хто вы? Адкуль? Мо свой лёс перайначу… Слухаю вас, заварожаны, плачу. Неба, скажы, падкажыце мне, зоры: Ці гэта шчасце, ці гэта гора… 5.Шчасце маё -- гэты спеў непаўторны… Гора маё -- гэты сум невымоўны, Бо не сустрэнецца, знаю, мне тая, Што так шчымліва дзесьці спявае. ( спеў закр. ртом) Як жа шчымліва яна спявае!.. Шчасце маё…