Рет қаралды 300,979
Фота турэмных муроў і Зьмітра Вайцюшкевіча - navicki \ Photos prison walls and Dmitry Vaitsyushkevich - navicki
Зьміцер Вайцюшкевіч: Муры. Поўная вэрсыя запісу:
• Зьміцер Вайцюшкевіч: М...
Андрэй Хадановіч: Разбуры турмы муры!:
• Андрэй Хадановіч: Разб...
МУРЫ
Яцэк Качмарскi. Пераклаў з польскай Андрэй Хадановiч
Ëн быў натхнёны i малады,
Iх незьлiчона было.
Ён на плошчы вёў гарады
Зь песьняй, што блiзка сьвятло.
I запальвалi сьвечкi яму,
Плыў па-над плошчаю дым.
Ён сьпяваў: зруйнуем турму!
Яны сьпявалi за iм:
Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды - то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне -
I пахавае сьвет стары!
Ведалi словы на памяць - i сьпеў
Несьлi па вулiцах так,
Што кроў кiпела i гнеў кiпеў,
I сэрцы стукалi ў такт.
Бiлi ў сто тысяч далоняў - i рытм
Ворагаў бiў напавал.
Iшлi на муры ва ўсiм сьвеце старым...
А ён усё граў i сьпяваў.
Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды - то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне -
I пахавае сьвет стары!
Так паўстаў шматтысячны рух,
Воiнаў цэлая рать,
Можна помнiкi зносiць и брук
На камянi разьбiраць.
Кожны адчуў - прыйшоў яго час
Сiлы аддаць барацьбе:
Хто ня з намi - той супраць нас!..
...Сьпявак быў сам па сабе.
Глядзеў, як шчыльныя рады
Зь ягонай песьняю iдуць,
А песьня глухне, глухне, глухне...
А муры растуць, растуць...
Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды - то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне -
I пахавае сьвет стары!