Рет қаралды 122
На гэтай зямлі няма месца для мараў.
Засталося нам тое што схавалась ад хмараў,
Закралася ў думкі мае.
На гэтай зямлі няма месца для плачу
Застаўся нам толькі наш смех, ды удача.
Звар'ятеў бы на гэтым я дне,
Ды толькі яна не дае.
Столькі часу сгубіў,
Але ня ведаю НА,
Але ня ведаю ДЗЕ,
Але ня ведаю сам сабе Я.
Гэта проста і вельмі складана адразу.
Толькі голас мой крыху трасецца зараза.
Ад бязглуздай нянавісці
І ад аду трасецца
Што вакол. Прагне міласці
Той,
Хто рабамі завецца.
Мне не варта казаць вам усе гэтыя словы.
Гэта ўсё ад бяссілля, што на новых падковах.
Нават смерць
Дык і тая не будзе спасеннем.
Гоў пад плець.
І чакаем другога знамення.
Вам не вытрываць
Гэта. Вам не пераадоліць!
Быццам цвікі ўбіваюць,
Думак тых запердоляць
Кучу цэлую ў нашы дурныя галовы.
Гэту кучу разгрэбсці мусіць кожны гатовы...
Асабіста,
Наўпрост расправіўшы плечы.
Асабіста,
Сам на сам не падумаў каб сбегчы.
Асабіста.
Столькі часу сгубіў,
Толькі НА,
Толькі ДЗЕ,
Толькі Я не прасіў.
Каб мяне навучылі
Той бязглуздай нянавісці,
Каб увесь свет не згубілі
Краманьенцы
Ад зайздрасці.