Дыетоляг пра «чароўныя пігулкі» і спробы падмануць прыроду

  Рет қаралды 964

Свабода Premium

Свабода Premium

Күн бұрын

Ці можна падмануць прыроду - каб есьці шмат і не таўсьцець? Ці зьявіліся за апошнія гады новыя навуковыя сьведчаньні пра плюсы і мінусы тых ці іншых дыетаў? Што вядома пра новы лек, якім карыстаецца Ілан Маск, каб схуднець? Пра гэта ды іншае ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае дыетоляг Валерыя Красоўская, якая працуе ў Нідэрляндах.
0:58 - «Калі хочаш схуднець, трэба спажываць менш калёрыяў, чым арганізм выдаткоўвае; калі хочаш набраць вагу - наадварот». Ці ёсьць нейкія важныя рэчы, якіх гэтая формула ня ўлічвае?
2:22 - У якой сытуацыі худнець - гэта проста выбар, а ў якой - мэдычная патрэба? Як чалавеку зразумець, што вага пагражае здароўю?
5:03 - Калі чалавек хоча схуднець, як можна доўга падтрымліваць дэфіцыт калёрый? Ці ёсьць спосабы, якія дапамогуць не «сарвацца»?
6:11 - Ці можна зрабіць так, каб падчас дыеты з калярыйным дэфіцытам мускульная маса не зьмяншалася ці нават павялічвалася?
7:18 - Які ўзровень дэфіцыту калёрый бясьпечны і найбольш эфэктыўны? Як лічыць калёрыі і ці абавязкова гэта рабіць на дыеце?
8:05 - Ці праўда, што дыеты з дэфіцытам калёрый выклікаюць абарончую рэакцыю арганізму, які запавольвае абмен рэчываў? Як гэтага пазьбегчы?
9:00 - Розныя тыпы фізычнай нагрузкі - як яны ўплываюць на вагу?
9:56 - Ці зьявіліся за апошнія гады новыя навуковыя сьведчаньні пра плюсы і мінусы нейкіх канкрэтных дыетаў?
11:11 - Якія плюсы і мінусы так званага «інтэрвальнага галаданьня» - калі чалавек есьць толькі ў абмежаваны прамежак часу, да прыкладу, ад 9-й да 17-й гадзіны?
13:06 - Ці ёсьць навуковыя пацьверджаньні, што сьнедаць і вячэраць рана карысьней і лепш для схудненьня, чым пазьней - асабліва чым калі вячэраць незадоўга да сну?
14:50 - Што вядома пра высокабялковыя, нізкавугляводныя дыеты?
15:32 - Ці можна піць халодныя напоі, калі ясі?
16:34 - Колькі вадкасьці агулам чалавеку трэба штодзень? Як гэта падлічыць?
17:25 - Колькі бялку трэба арганізму для падтрыманьня цягліц і для набору мускульнай масы?
19:15 - Ці рэалістычна атрымаць дастатковую колькасьць якаснага бялку, калі чалавек вэгетарыянец ці вэган?
20:59 - Ці бясьпечнае вэгетарыянства і вэганства для дзяцей?
21:58 - Ці сапраўды шкодныя прадукты з высокім утрыманьнем тлушчу? Ці можна гаварыць пра «добрыя» і «кепскія» тлушчы?
23:11 - Ці можна гаварыць пра «добрыя» і «кепскія» вугляводы?
24:04 - Наколькі небясьпечныя прадукты з высокім утрыманьнем цукру? А зь яго заменьнікамі?
27:25 - Ці варта пазначаць так званыя «прадукты глыбокай перапрацоўкі» спэцыяльным папярэджаньнем пра патэнцыйную шкоду здароўю?
30:28 - Стабілізатары, эмульгатары, дадаткі - на што варта найбольш зьвяртаць увагу, калі чытаеш цэтлік на прадукце ў краме, ці ёсьць канкрэтныя небясьпечныя рэчывы?
32:33 - Ці можна ўжываць без мэдычных паказаньняў новы лек сэмаглютыд супраць дыябэту 2 тыпу і атлусьценьня, які прадаюць пад рознымі назвамі - «Азэмпік», «Рыбэльсус», «Вігові»? Заможныя людзі купляюць яго, каб губляць вагу - да прыкладу, Ілан Маск расказаў, што ўжывае гэты лек.
36:31 - Падсумаваньне
📌 Абавязкова падпішыцеся на наш KZbin канал і пастаўце званочак: bit.ly/svaboda-...
Наш сайт: www.svaboda.org/
TELEGRAM: t.me/radiosvaboda
FACEBOOK: / svaboda.org
TWITTER: / svaboda
INSTAGRAM: / radiosvaboda
TikTok: / radio_svaboda
Як чытаць і глядзець Свабоду насуперак блякаваньню smarturl.click...
Як бясьпечна і ананімна паведаміць важную інфармацыю нашай рэдакцыі smarturl.click...

Пікірлер: 4
@barefram
@barefram Ай бұрын
Цікава размова. І правільна, больш падобных экспертаў запрашайце. Цікава толькі пра раздзельнае харчаванне было дазнацца.
@КацярынаМакарчанка
@КацярынаМакарчанка 29 күн бұрын
Вялікі дзякуй! Вельмі не хапае такіх цікавых размоў з адмыслоўцамі.
@Katyamulya
@Katyamulya 22 күн бұрын
Вельмі цікавая размова. Заўсёды падабаецца навуковы падыход да пытання.
@viachaslaw9560
@viachaslaw9560 Ай бұрын
Цікава!
ПРИКОЛЫ НАД БРАТОМ #shorts
00:23
Паша Осадчий
Рет қаралды 6 МЛН
Nastya and balloon challenge
00:23
Nastya
Рет қаралды 58 МЛН
Cute
00:16
Oyuncak Avı
Рет қаралды 11 МЛН
Любовницы и тайная жизнь российских чиновников
21:18
Слава Комиссаренко «Опрятный, свежий и чистый» ENG SUB
59:11
Слава Комиссаренко
Рет қаралды 32 МЛН