КУРС - чаму Лукашэнка ўжо прайграў , закаханасць у Пазняка, тупік рускага свету і беларусы - тытаны

  Рет қаралды 57,681

жизнь-малина

жизнь-малина

Күн бұрын

Вітанкі, гэта Мелказёраў, і ў нас новая @malina_by. У госцікі да нас завітала пісьменніца Святлана Курс (яна ж - Ева Вежнавец). Мы паразмаўлялі пра тупік рускага свету, чаму Пуцін будзе пераможаны, а Лукашэнка ўжо прайграў.
Вялікі кавалак - пра Беларусь, краіну дробнай сволачы і праспект Бандарэнкі, чаму варта чытаць Караткевіча, а не Быкава, як закахалася ў Пазняка і чаму цяпер расчаравалася ў ім, а таксама чаму беларуская нацыянальная ідэя - гэта любоў.
Размова, якая вельмі насычана сэнсамі. Урывайцеся і не забывайцеся на падабайкі, каментары і падпіскі, калі для вас гэта бяспечна.
🍎 Самы сок:
00:00 - лепшыя моманты
00:20 - што не так з «рускім мірам»: цары, бутэлькі і псіхалогія катаў
05:09 - чым беларусы адрозніваюцца ад рускіх
09:52 - Расія і вайна: мясныя штурмы, абнуліць і саджанне на яму
11:23 - Курс - русафобка?
14:42 - Лукашэнка безнадзейны, праспект Бандарэнкі і як паразумецца з ябацькамі
16:48 - Катынь, Курапаты і чаму гэта важна
24:33 - атамная зброя, чаму палёт у космас нічога не значыць і Калеснікава
30:40 - чаму зараз трэба чытаць не Быкава, а Караткевіча
31:58 - Пуцін будзе пераможаны, Лукашэнка ўжо прайграў
37:38 - чаму беларусы тытаны і з якой прычыны забілі Алеся Пушкіна
38:54 - беларуская нацыянальная ідэя - любоў і чаму трэба жыць напоўніцу
42:06 - закаханасць у Пазняка і што з ім не так цяпер
45:11 - Ціханоўская, Саннікаў і катлеты
46:27 - краіна дробнай сволачы - гэта як?
47:57 - топ-5 кніг: беларускіх і замежных (ёсць нечаканыя)
51:07 - беларуская вёска, тэлебачанне і чэрці
57:17 - «Па што ідзеш, воўча?»: адкуль такая крутая назва кніжкі?
1:02:19 - беларуская вёска за Лукашэнку?
1:03:15 - кава з Васючэнкам і Чэстартанам, іншапланетнікі і Лукашэнка
1:05:40 - навошта Курс пайшла працаваць у McDonalds, стрыптыз і гастэса
1:14:30 - смерць - гэта харошая рэч і жанчына пасля 50 нікому не патрэбная
1:18:09 - ЗША - гэта рай і там няма камароў
1:24:34 - лёгкая прыдурашнасць, чацвёртая сусветная вайна і бомба на Варшаву
1:26:39 - жыццё - маліна?
Сацсеткі. Трэба падпісацца!
💎 Instagram Мелказёрава: / ya_ne_trogal_ya_prosto...
💎 Маліна Shorts: / @malina_shorts
💎 Facebook Курс: / svieta.kurs
🌵 Галоўныя цытаты з інтэрв'ю Сашы Калінкіна: t.me/mallina_by/2069
Мінулыя выпускі:
🔥 • Забойныя жарты пра Мел...
🔥 • MERIEM - силовики плат...
🔥 • ОСТАПОВИЧ - вернуться ...
🔥 • Как Лукашенко убивал о...
🔥 • Самый весёлый чувак бе...
#Беларусь #лукашэнка #культура

Пікірлер: 350
@malina_by
@malina_by 27 күн бұрын
Спадарыня Святлана, дзякуй за такую насычаную гутарку і пазітыў! «Загляне сонца»: як Літва здабывала сваю незалежнасць - kzbin.info/www/bejne/p4bPenyehb5ld68 🍎 Самы сок: 00:00 - лепшыя моманты 00:20 - што не так з «рускім мірам»: цары, бутэлькі і псіхалогія катаў 05:09 - чым беларусы адрозніваюцца ад рускіх 09:52 - Расія і вайна: мясныя штурмы, абнуліць і саджанне на яму 11:23 - Курс - русафобка? 14:42 - Лукашэнка безнадзейны, праспект Бандарэнкі і як паразумецца з ябацькамі 16:48 - Катынь, Курапаты і чаму гэта важна 24:33 - атамная зброя, чаму палёт у космас нічога не значыць і Калеснікава 30:40 - чаму зараз трэба чытаць не Быкава, а Караткевіча 31:58 - Пуцін будзе пераможаны, Лукашэнка ўжо прайграў 37:38 - чаму беларусы тытаны і з якой прычыны забілі Алеся Пушкіна 38:54 - беларуская нацыянальная ідэя - любоў і чаму трэба жыць напоўніцу 42:06 - закаханасць у Пазняка і што з ім не так цяпер 45:11 - Ціханоўская, Саннікаў і катлеты 46:27 - краіна дробнай сволачы - гэта як? 47:57 - топ-5 кніг: беларускіх і замежных (ёсць нечаканыя) 51:07 - беларуская вёска, тэлебачанне і чэрці 57:17 - «Па што ідзеш, воўча?»: адкуль такая крутая назва кніжкі? 1:02:19 - беларуская вёска за Лукашэнку? 1:03:15 - кава з Васючэнкам і Чэстартанам, іншапланетнікі і Лукашэнка 1:05:40 - навошта Курс пайшла працаваць у McDonalds, стрыптыз і гастэса 1:14:30 - смерць - гэта харошая рэч і жанчына пасля 50 нікому не патрэбная 1:18:09 - ЗША - гэта рай і там няма камароў 1:24:34 - лёгкая прыдурашнасць, чацвёртая сусветная вайна і бомба на Варшаву 1:26:39 - жыццё - маліна?
@user-zk3wh7de3h
@user-zk3wh7de3h 26 күн бұрын
Быццам душа беларускага народу размаўляе. Дзякуй за суразмоўцу. Жыве Беларусь!
@malina_by
@malina_by 25 күн бұрын
У самую кропку
@Maksimao
@Maksimao 24 күн бұрын
Як трапна вы сказалі! Так і ёсць
@tttb018
@tttb018 26 күн бұрын
Якое шчасце, мець такого ЧАЛАВЕКА! ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ за госцю, Мікіта. Вялікі дзякуй!!
@malina_by
@malina_by 25 күн бұрын
Дзякуй! Вельмі прыемна чуць, калі госць адгукаецца гледачам
@Vulcan_dragon
@Vulcan_dragon 26 күн бұрын
Божухна, якi цвярозы погляд i пры гэтым адсутнасць негатывiзму. Пра жанчын увогуле i ва у'зросце так трапна. Вялiкi дзякуй за гераiню!
@user-jo9vf9wi6u
@user-jo9vf9wi6u 26 күн бұрын
Якая разумная жанчына.Дзякуй.
@user-fz5il7uc5f
@user-fz5il7uc5f 26 күн бұрын
А есть в бел мове более приличное слово в замен "жанчина"?
@Galina900
@Galina900 26 күн бұрын
А есть ли русском языке более приличное слово-женщина
@user-fz5il7uc5f
@user-fz5il7uc5f 26 күн бұрын
@@Galina900 да, конечно - барышня, сударыня
@user-qq5jr2yb5l
@user-qq5jr2yb5l 26 күн бұрын
Спадарыня ​@@user-fz5il7uc5f
@user-gb7nu1ut9w
@user-gb7nu1ut9w 26 күн бұрын
Па беларуску кабета.
@clernekrasova7837
@clernekrasova7837 26 күн бұрын
Пані Святлана, дзякуй вам за сумленне, веру і вашыя веды. Кожнае інтэрв'ю, як глыток паветра
@mikki9239
@mikki9239 25 күн бұрын
А з якога часу ў беларускай мове з’явілася слова “пані”? Жаліцеся на русіфікацыю? 😂
@clernekrasova7837
@clernekrasova7837 25 күн бұрын
@@mikki9239 для чаго ваш сарказм!? Я з заходняй Беларусі, таму для мяне гэта норма
@Simieter
@Simieter 24 күн бұрын
​@@mikki9239 а як Вы па-беларуску кажыце тое, што па-руску "господствование?
@Simieter
@Simieter 24 күн бұрын
​@@mikki9239а з гісторыі, хто прымаў удзел у "паны-радзе"?? Адны чэхі, славакі, славенцы, украінцы, палякі? Так ?
@stefania8448
@stefania8448 26 күн бұрын
Чароўная, чароўная, чароўная жанчына! Глыток свежага паветра. Можна закахацца ў яе адразу! ❤ Дзякуй вялікі!!
@user-tk4cd6ep2x
@user-tk4cd6ep2x 24 күн бұрын
😘😘😘❤️
@user-te9zb5em2h
@user-te9zb5em2h 26 күн бұрын
Дзякуй, дзякуй, дзякуй❤❤❤❤❤❤❤❤ Мікіта і Сьвятлана, глыток вольнага паветра
@user-yf3sw2xd4f
@user-yf3sw2xd4f 26 күн бұрын
Не трогай лукашенко и Беларусь. Кишка тонка сволочь
@Kazakouski
@Kazakouski 26 күн бұрын
Найпрыемнейшае што глядзеў за апошні час. Паўтары гадзіны як тры хвіліны. Выдатна! Дзякуй!
@Davout_Shooter
@Davout_Shooter 26 күн бұрын
Пад уражаннем, лепшае інтэрв'ю, што я бачыў. Сапраўдны інтэлектуал.
@neonilla8033
@neonilla8033 26 күн бұрын
Неабходная, вельмi важная размова! Дзякуй Вам шано'унае спадарства!
@malina_by
@malina_by 25 күн бұрын
Дзякуй
@ArtsiomPraskalovich
@ArtsiomPraskalovich 26 күн бұрын
Неверагодны беларускі чалавек. Такая смачная і карысная "Маліна" атрымалася. Асалода. Дзякуй.
@LesleyKnife
@LesleyKnife 26 күн бұрын
Гэта інтэрв'ю - выдатна падарунак мне на дзень нараджэння. Дзякуй за Курс.
@wellweldedgames
@wellweldedgames 26 күн бұрын
З Днём Нараджэння!
@GumaDup2500
@GumaDup2500 26 күн бұрын
Шчасця здароўля 🤘🤘🤘
@nasa_vozme
@nasa_vozme 26 күн бұрын
зь дзень нараджэння 🎂 вам 🎆
@elinasvirydovich
@elinasvirydovich 26 күн бұрын
Віншую з народзінамі! 🥳🎉 Хай шчасціць!🥂🍾
@Vulcan_dragon
@Vulcan_dragon 26 күн бұрын
Вiншую. Поспехау'
@user-qh9ob8po6e
@user-qh9ob8po6e 26 күн бұрын
Божа,як прыемна слухаць дасведчанага чалавека,тым болей,што ён БЕЛАРУС❤❤❤
@gregorywanderhill7873
@gregorywanderhill7873 26 күн бұрын
Проста шыкоўная госьця 🤍❤️🤍 Сапраўдная беларуская моц 👌🏻 Неверагодна!
@malina_by
@malina_by 25 күн бұрын
То так
@irinaburdenkova6406
@irinaburdenkova6406 26 күн бұрын
Гэтая цудоўная жанчына проста змяняе ўнутраны настрой! Святлана-Ева, вы мая ролявая мадэль ❤
@concordia_discors8076
@concordia_discors8076 26 күн бұрын
Як мне падабаецца слухаць мяккую мову Святланы! Вельмі мудрая і разумная жанчына, можна разбіраць інтэрв’ю на цытаты!!! Дзякуй, Мікіта, за працу 👍
@lirzh
@lirzh 26 күн бұрын
Цалкам згодна. Беларускага цікавага кантэнту на МОВЕ, не хапае....асабліва такога, каб адпачыць ад жаху хоць трошкі.
@nastanevyadomaya
@nastanevyadomaya 26 күн бұрын
Дзякуй вялікі! Гэта цяпер мае самае улюбёнае інтэрв'ю. Асалода вушам)))
@eugenegladko4328
@eugenegladko4328 26 күн бұрын
Ого! Огого!!! Гэта наймацнейшы выпуск за апошні час… дзякуй!!!
@Vitsen1300
@Vitsen1300 26 күн бұрын
Шыкоўная госця, чакаў, дзякуй за размову!
@user-zw5lb5pz5c
@user-zw5lb5pz5c 26 күн бұрын
Я калі прачытала кнігу "па што ідзеш воўча", то была нейкая пустата ўнутры, што для шмат каго так і праходзіць жыццё, быццам нейкая барацьба за жыццё бяз сэнсу. А калі зараз паслухала размову, то які ж светлы і пазітыўны чалавек аўтар. Колькі прагі да счаслівага жыцця! Дзякуй Мікіта за такую госцю! Нясем сваю беларускасць у сваім сэрцы і распрауляем плечы, бо не разбіць, не спыніць, не стрымаць!
@malina_by
@malina_by 25 күн бұрын
Дзякуй! Ваш каментар трапіў наўрост у сардэчка
@user-xl7mc1dr2u
@user-xl7mc1dr2u 25 күн бұрын
Ты прымі, ты прабач свайго сына, За цябе яму ўмерці дазволь!
@AlenaDu70
@AlenaDu70 26 күн бұрын
Абажаю Еву -Святлану!!!! Вялікі дзякуй за такую цудоўную гутарку!!!
@lanasunlight1105
@lanasunlight1105 26 күн бұрын
Дзякуй за Святлану Курс. Яна цудоўная, мудрая, разважлівая, добрая, заўсёды люблю яе чытаць і слухаць.
@user-fu6lk6eb8k
@user-fu6lk6eb8k 26 күн бұрын
Дзякуй за інтэрв'ю са Святланай Курс! Я ёю захапляюся. Тое, што яна гаворыць, тое як яна гэта гаворыць... Гэта той чалавек, за якім хочацца хадзіць з дыктафонам і запісваць кожную фразу, кожную думку
@VeronikaBegun
@VeronikaBegun 26 күн бұрын
Дзякуй, Святлана і Мікіта! Буду глядзець і слухаць вашу размову раз на тыдзень, прынамсі, каб выжыць і дачакацца нашай Волі.
@olka6061
@olka6061 26 күн бұрын
Выдатны выпус!!! Дзякуй Вам!!! Веру - Беларусь будзе вольнай!!! Жыве Беларусь!
@tatsianaalexandra2601
@tatsianaalexandra2601 26 күн бұрын
Дзякуй вялікі. Гэта нейкі цуд, космас.
@alenabaravik6011
@alenabaravik6011 26 күн бұрын
Шчыры дзякуй паважаны Мікіта за гутарку з цудоўнай спадарыняй Святланай. Атрымала асалоду за праўдзівасць, разумнасць і сярдэчнаць.🤗❤ Хай шчасціць і шанцуе вам паважаныя! Жыве вечна і квітнее Вольна Беларусь!
@lirzh
@lirzh 26 күн бұрын
Дзякуй праграмерам, якія зрабілі нам на Мове прылады ў Інтэрнэце! Здароўя і сіл усім нам! Жыве!
@user-gc1hs8or8r
@user-gc1hs8or8r 26 күн бұрын
якая цікавая, надзвычай багатая мова ў гаспадыні! дзяку0й!
@morska248
@morska248 26 күн бұрын
Божачкі, які цуд, а не Святлана! Зараз у спісе літаратуры на чытанне Па што ідзеш воўча з сярэдзіны пераношу да пачатку!
@SvetiHai
@SvetiHai 25 күн бұрын
Але рыхтуйцеся, яна не хутка чытаецца, як па мне. Мне патрэбна было прыпыняцца і адплаквацца або прадышацца
@morska248
@morska248 25 күн бұрын
@@SvetiHai там трэба плакаць??? Ох! Дзякуй за папярэджанне!
@ritamadi9716
@ritamadi9716 26 күн бұрын
Вялікі дзякуй за размову і магчымасць пазнаёміцца са Святланай. Не магчыма было адарвацца, на столькі цікавая, разумная і светлая жанцына. Ганаруся!
@crstn111
@crstn111 26 күн бұрын
Я звычайны чалавек - я бачу што Святлана Курс размаўляе, я адразу стаўлю лайк :-)
@nasavozmie4516
@nasavozmie4516 26 күн бұрын
Ура-ура-ура!!!! Яшчэ не глядзела, але ўжо ведаю, што будзе класна!!! Дзякуй!
@user-wd9gs2nh7l
@user-wd9gs2nh7l 26 күн бұрын
Дзякуй за выдатную размову! Дзякуй Мікіта за працу! Як жа я жадаю каб кожны беларус паглядзеў гэты выпуск!
@sergeialonichau5975
@sergeialonichau5975 26 күн бұрын
Дзякуй Вам, Святлана.
@user-dw3tf1nu1e
@user-dw3tf1nu1e 26 күн бұрын
Вітаю усіх!!! Першы раз чую гэтую разумную , прывабную , кабету, часцей запрашайце на размову!!!!!
@niknev5507
@niknev5507 26 күн бұрын
Витаю!Самая шыкоуная размова за апошни час (на мой погляд),дзякуй! Жыве Беларусь!Слава Украине! рабсия....идзе услед свайму караблю!👈
@kabyzdoch
@kabyzdoch 26 күн бұрын
дзякуй, што запрасілі спадарыню Святлану - заўсёды душа пяе, калі гэтая прыўкрасная дзівачка нешта распавядае. і павінен прызнацца: кніга была вельмі цікавай, прыемна ўразіла, але яшчэ больш цікавосці і ўражання для мяне менавіта ў размовах з аўтаркай - мабыць, усе ўжо паглядзеў, што існуюць у вольным доступе, і пазітыўна закаханы ў гэтую жанчыну
@lula579
@lula579 26 күн бұрын
Дзякуй, вялікі за шыкоўную госцю ❤
@ptnhlo
@ptnhlo 26 күн бұрын
Перамаглі фашызм, пераможам і рашызм. Беларусь будзе вольнай!
@ik5092
@ik5092 26 күн бұрын
Як я люблю такую беларускую мову😍😍😍 Дзякуй за цікавую размову!!
@PB8123by
@PB8123by 26 күн бұрын
Надзвычайная госця, як на мяне 🤗🤗🤗♥️ "Па што ідзеш воўча" слухаў некалькі разоў у аўдыё-фармаце, але папяровы варыянт маю 🤭 Размова супер! Усім дзякуй!
@elinasvirydovich
@elinasvirydovich 26 күн бұрын
Імяніны сэрца! Дзякуй! Самае каштоўнае ў жыцці - простыя рэчы і простыя словы, што апісваюць гэтыя рэчы. Сапраўдная асалода - слухаць або чытаць у сацсетках спадарыню Святлану, бо ёй уласцівыя гэтыя скілы - бачыць рэчы, дзеянні і памкненні людзей, бачыць глабальныя працэсы ў іх натуральным стане, без шалупіння, і таксама распавядаць пра іх простымі зразумелымі словамі, нават калі словы гэтыя не ведаюць усе, бо яны з яе палескай гаворкі. Вялікі чалавечы і пісьменніцкі талент. Мікіта, прыўкраснае інтэрв'ю! Дзякуй!
@staroederevo
@staroederevo 26 күн бұрын
Фантастычна клёвае інтэрв'ю! Дзякуй вялікі
@tttb018
@tttb018 26 күн бұрын
Вельмі цікава слухаць аповед Евы пра вёску: я вырасла, правяла маё дзяцінства і маладосць далека ад яе мясцін, але пачула ў тым аповедзе амаль тое ж самае, што я сама пражыла...
@CookiePieYT
@CookiePieYT 26 күн бұрын
Да не только Лукашенко, но и остальные чинуши безнадежны и скоро загнутся, а беларусы расцветут.
@user-zz7ff2gm1f
@user-zz7ff2gm1f 26 күн бұрын
Чалый ты что ли?
@user-vz6ph4lu2k
@user-vz6ph4lu2k 26 күн бұрын
В первую очередь загнешься ты
@IraKunevich-qu2yb
@IraKunevich-qu2yb 26 күн бұрын
Хамство - основная скрепа?;) ((
@malina_by
@malina_by 25 күн бұрын
Так і будзе, я бачу
@MyOleg1969
@MyOleg1969 25 күн бұрын
Держи карман шире 😊
@beganskiy
@beganskiy 26 күн бұрын
Выбітнае інтэрв'ю, як і усе размовы са Святланаю! Дзякуй вялікі, што запрасілі!
@zhuk_tutejshy
@zhuk_tutejshy 26 күн бұрын
Вялікі дзякуй за інтэрв'ю! Атрымаў вялікую асалоду ад прагляду вашай размовы з Святланай. І кніжка ўжо ляжыць на палічцы і чакае свайго часу, каб быць прачытанай
@vladislavshnaidman5613
@vladislavshnaidman5613 26 күн бұрын
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! ⬜⬜⬜⬜⬜⬜⬜ 🟥🟥🟥🟥🟥🟥🟥 ⬜⬜⬜⬜⬜⬜⬜
@user-zc3ko7vw4u
@user-zc3ko7vw4u 24 күн бұрын
Жыве вечна!
@alegzay
@alegzay 26 күн бұрын
Якая разумная жонка 💛 Дзякуй за вашую працу!
@espresso8601
@espresso8601 26 күн бұрын
Какая приятная женщина! Она дарит свет!❤️❤️❤️
@user-gn7ot3nn2n
@user-gn7ot3nn2n 26 күн бұрын
шмат добрых разумных думак, дзякуй і посьпеху!
@user-ug2ry3ip4r
@user-ug2ry3ip4r 26 күн бұрын
Заўжды прыемна паслухаць. Калі хто прапусціў, раю паглядзець размову Святланы з спадаром Чарнухай на "прадмове" у Батумі летам 23га.
@vf1464
@vf1464 26 күн бұрын
Спасибо огромное! Великолепная, умная собеседница!!
@dzedstar7752
@dzedstar7752 26 күн бұрын
Выдатнае інтэрв'ю, дзяк. Жыве Беларусь!
@mummi2023
@mummi2023 26 күн бұрын
Вельмі цікавая гераіня Святлана. На мой густ занадта катэгарычная, але ўсе мы розныя. Вялікі дзякуй за інтэрв'ю. Кахаю беларусаў ❤
@iharx4628
@iharx4628 26 күн бұрын
Цалкам☝️💯%👉зь ёй згодны💮♥️💮
@vsiosnachala
@vsiosnachala 26 күн бұрын
Вялікі, Вялікі дзякуй...Святлане і Мікіту...❤❤❤❤❤🎉🎉🎉🎉❤❤❤🎉🎉🎉❤❤❤❤❤
@ligitim
@ligitim 26 күн бұрын
Спасибо за приглашение грамотную женщину. Очень интересно её слушать. С меня лайк.
@gro0ve
@gro0ve 26 күн бұрын
Спадарыня Святлана, дзякуй вам за вашыя кнігі і стаўлення да жыцця! Сам таксама разумею што ад таго што я тут сумую нікому на фронце прасцей не становіцца але ўсё роўна такое адчуванне што з гэтай вайною адчуванне радасці стала значна меншым па працягласці і даўжыні. Ну і як заўседы, Мікіта, слухаць інтэрвью на роднай мове значна прыемней, дзякуй!
@notgrace6887
@notgrace6887 26 күн бұрын
Вельмі цудоўная бяседа! Вельмі адазвалася сваім унутраным падобным адчуваннем свету! Дзякуй, вялікі!
@tatsianavalevska8060
@tatsianavalevska8060 26 күн бұрын
найцiкавейшая размова, дзякуй!
@techgregory5253
@techgregory5253 26 күн бұрын
Чым адрозніваюцца беларусы і рускія? Ну я ўвогуле лічу што гэта зусім розныя народы, і параўноўваць іх не трэба, але калі паўстае такое пытанне: Мэта беларусаў - захаваць сваю культуру, палепшаць дабрабыт, жыць у міры з усімі суседзямі, супрацоўнічаць Мэта расейцаў - захапіць іншыя народы і пагражаць усім зброяй, даказваць што яны лепшыя за ўсіх астатніх
@denischikita
@denischikita 23 күн бұрын
манипулятор ты замагароначный
@vladislavachalei5120
@vladislavachalei5120 26 күн бұрын
Немагчыма перабольшыць значнасць спадарыні Святланы для сучаснай беларускай культуры і літаратуры. На мой погляд, самая значная постаць сярод сучасныз пісменнікаў.
@user-rz7uk1kn6y
@user-rz7uk1kn6y 26 күн бұрын
Необыкновенно интересно было слушать интервью❤ Спасибо за такого гостя!❤
@user-yb4ms8oe5w
@user-yb4ms8oe5w 26 күн бұрын
Мікіта,дзякую,гэта адно з найлепшых інтэрв'ю ❤❤❤.
@margarita6232
@margarita6232 26 күн бұрын
Крутый выпуск!🤍❤🤍 стыдно, но я ня ведала пра Святланы, цикавы чалавек😍
@user-ey3db8wn5d
@user-ey3db8wn5d 26 күн бұрын
Дзякуй, Дзякуй, Дзякуй! Цудоўная жанчына❤
@Narodzicniatyj
@Narodzicniatyj 26 күн бұрын
Адна з найлепшых вашых суразмоў. Дзякуй вялікі!
@porter_g
@porter_g 25 күн бұрын
Напэўна, з 2020 гадоў, я таксама русафоб... Дзякуй за размову! Неверагодная жанчына! ❤
@juliam1564
@juliam1564 26 күн бұрын
Любоў❤
@gregorywanderhill7873
@gregorywanderhill7873 26 күн бұрын
Камэнт для прасоўваньня відэа 🤍❤️🤍
@kirina8721
@kirina8721 26 күн бұрын
Большасць вялікіх ,, рускіх,, дзеячоў чамусьці маюць шляхецкія глядзі беларускія або украінскія карані! Як так та🧐😉🤷? Напрыклад Дастаеўскі, Глінка, Чайкоўскі паглядзіце адкуль іх дзяды...іх карані
@user-gb7nu1ut9w
@user-gb7nu1ut9w 26 күн бұрын
Кали яшчэ засталися такия шчырыя грамадзяне, есць надзея на выздарауленне грамадства ад садома, у яким знаходзицца зараз
@AlehandroMiller
@AlehandroMiller 26 күн бұрын
Дзякуй, вельмі прыемная жанчына!
@zmitroniebiadulya252
@zmitroniebiadulya252 26 күн бұрын
"Не крані чужога і не бойсь нікога!" Адна з самых трапных нашых нацыянальных думак
@user-pp7tv3du4l
@user-pp7tv3du4l 26 күн бұрын
Это просто блеск! Дзякуй, было прыемна слухаць
@sos-kakos
@sos-kakos 25 күн бұрын
Цудоўная размова! Дзякуй Мікіта! Болей бы такіх мілых і душэўных дыялогаў❤
@max-lyudmilamitelman-kriou4935
@max-lyudmilamitelman-kriou4935 26 күн бұрын
Вельмі -вельмі цікавая размова! Вялікі дзякуй! Заўсёды захаплялася, як гучыць беларуская мова у вуснах Ніны Іванаўны Гілевіч. Мова паважанай спадарыні Святланы Курс таксама вельмі падабаецца. Прыгожа гучыць. Аднойчы у прыватнай размове Ніл Сымонавіч Гілевіч на канкрэтных прыкладах паказаў, што Із розных славянскіх моў- беларуская мова- самая прыгожая. Яшчэ раз - вялікі дзякуй і за змест, і за форму, і за мову. П,С,Не зразумела, чаму перакрэслены тэкст майго камента.
@zq2le
@zq2le 25 күн бұрын
Дзякуй вялікі! Асалода слухаць! Лепшая размова. Слухала б і слухала…
@AndreiChepa
@AndreiChepa 25 күн бұрын
Большое удовольствие получил от просмотра интервью со светлым человеком. Спасибо!
@holywalley
@holywalley 26 күн бұрын
36:48 тое, як спадарыня Святлана прамовіла “мы нелепыя, і жалкія, і смешныя ўчымсці” гэта асалода для вушэй (не магу патлумачыць чаму, проста эстэтычна)
@user-yv3yz1fg1x
@user-yv3yz1fg1x 26 күн бұрын
"Нават і не мройце!"- яны нам кажуць, а ці варта?!
@vladislavshnaidman5613
@vladislavshnaidman5613 26 күн бұрын
СЛАВА УКРАИНЕ! ГЕРОЯМ СЛАВА! КРЫМ И ДОНБАСС-ЭТО УКРАИНА! ВСЁ БУДЕТ УКРАИНА!!! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! ЖЫВЕ ВЕЧНА!❤✊✌️ АЛГА КАЗАХСТАН! ЗА ВАШУ И НАШУ СВОБОДУ! АМ ИСРАЭЛЬ ХАЙ! עם ישראל חי обнулёныш-)(уйлО Ла-ла-ла-ла-ла-ла!(слова народные)!:!:!:!:!:
@user-ch2ux8ni4z
@user-ch2ux8ni4z 26 күн бұрын
Вернись в дурдом пожалуйста, там тебе будет легче.
@IraKunevich-qu2yb
@IraKunevich-qu2yb 26 күн бұрын
Вас гэта датычыцца перш!
@NightFighterRUS
@NightFighterRUS 26 күн бұрын
Прыгожая размова. Вялiкi дзякуй!
@TanyaTanya-th9qw
@TanyaTanya-th9qw 26 күн бұрын
Якія неверагодныя беларусы❤
@nasa_vozme
@nasa_vozme 26 күн бұрын
я такіх людзей што ядуць на расейскай артыстаў канцэртаў не разумею.калі нас вымушаюць чужая культуру так трэба рабіць супраціў. калі вы ў нутры беларусь так байкатравайце усё расейская.ў інцэрнетй можна бачыць і слухаць наша музыка 🎵
@sergname
@sergname 12 күн бұрын
На концерты ходят всего лишь несколько тысяч. Но при этом миллионы беларусов ходят на работу и платят налоги узурпатору, создавая для него оружие, топливо, технику, одежду и еду. И делают это каждый день.
@Vozyk_patryjot
@Vozyk_patryjot 26 күн бұрын
Цікавая размова і выдатная нагода нарэшце прачытць "Па што ідзеш воўча"
@user-xl9oz7mf9d
@user-xl9oz7mf9d 26 күн бұрын
Л’ецца мова і гэта натхняе❤
@user-zw2oz9xn4u
@user-zw2oz9xn4u 24 күн бұрын
Каждое слово,каждая мысль до сердца и слезы на глазах..... Сердечное спасибо женщине,гражданке,настоящему патриоту своей Радимы !!!!!!
@user-cl9pf7fu4v
@user-cl9pf7fu4v 26 күн бұрын
Жизнь россиян не поменяется если им и дороги во все деревни и газ провести и туалеты построить.Потому что бардак в головах а не в клозетах
@user-yb4bb4qt7r
@user-yb4bb4qt7r 26 күн бұрын
Клозеты в ваших головах
@sir_humpy
@sir_humpy 26 күн бұрын
Совершенно справедливое замечание про бардак в головах. У беларусов вроде и газ (российский) есть, и туалеты, а лукашенко уже 30 лет как кирует и конца ему не видно, экономика чахнет, политзеки сидят и, видимо, будут сидеть до упора, треть миллиона эмигрировало, а большинство беларусов все устраивает, абынебылавайны.
@user-ds6cy4hg7i
@user-ds6cy4hg7i 25 күн бұрын
Я ніколі не чуў і ня ведаў пра госцю, але слухаць было адзіная асалода! Зараз хачу пачытаць яе кнігі.
@user-zw2oz9xn4u
@user-zw2oz9xn4u 24 күн бұрын
Мікіта і Святлана!!!! Вялікі дзякуй!!! Словы палітвязня Паўла Севярынца:"Верым,можам,пераможам!!!" Жыве Беларусь!!! Слава Украіне!!! Алга Казахстан!!!
@vvvv8382
@vvvv8382 25 күн бұрын
Дзякуй вялікі. Цеплыня, трагічнасць, мяккасць і гумар - вялікая беларуская сучаснасць
@AlonaZhuk
@AlonaZhuk 25 күн бұрын
Вельмі разумнае інтэрв'ю! Размовы з людзьмі культуры нейкія больш глыбокія, шырокія❤️Чакаем Спадара Вінцука Вячорку!
@femmelunaire
@femmelunaire 26 күн бұрын
Файна!!!! Дзяк вялікі!
@cyriollo
@cyriollo 25 күн бұрын
Дзякуй вялікі за такі неверагодны досвед ды гісторыі, я нават стаўлю гэтае інтэрв'ю і госця на першае месца ў гэтым годзе
@jumboyabs3924
@jumboyabs3924 25 күн бұрын
Злыя насякомыя 🎉 Толькі пачатак размовы 👍 Відаць будзе горача🥵
Did you find it?! 🤔✨✍️ #funnyart
00:11
Artistomg
Рет қаралды 71 МЛН
The World's Fastest Cleaners
00:35
MrBeast
Рет қаралды 138 МЛН
КАРМАНЧИК 2 СЕЗОН 4 СЕРИЯ
24:05
Inter Production
Рет қаралды 662 М.
Наталья Зубаревич | Куда ехать молодежи?
15:58
Did you find it?! 🤔✨✍️ #funnyart
00:11
Artistomg
Рет қаралды 71 МЛН