СМАЧНА З «НОВЫМ ЧАСАМ»: Гуляш па-беларуску з каралеўскага стала Стэфана Баторыя

  Рет қаралды 108

«Новы Час»

«Новы Час»

Күн бұрын

Гуляш - мясная страва венгерскага паходжання. Але беларускі рэцэпт істотна адрозніваецца ад венгерскага. Наш рэцэпт XVI стагоддзя.. Гуляш - мясная страва венгерскага паходжання. Але беларускі рэцэпт істотна адрозніваецца ад венгерскага. Наш рэцэпт XVI стагоддзя, з каралеўскага стала Стэфана Баторыя.
У венграў гуляш - гэта суп, у нас - мясное рагу. Агурочны расол, вішня у страве - выключна смачнае вынаходніцтва беларускіх кухараў.
У даўнія часы такую страву маглі дазволіць сабе толькі магнаты альбо каралеўскія асобы. Існуюць дзве версіі, хто і калі пачаў першым гатаваць гэтую страву на беларускіх землях. Паводле адной з іх, гуляш першым стаў дэгуставаць у XIV стагоддзі князь Ягайла, які ажаніўся з польскай каралевай Ядзвігай. Бацька Ядзвігі Людовік 1 Вялікі ўладарыў дзьвюма каронамі: у Польшчы і ў Венгрыі. Паводле другой версіі, гуляш у XVI стагоддзі ў ВКЛ прывезла венгерская пяхота, якая служыла каралю Стэфану Баторыю. Стэфану Баторыю страва спадабалася, і так з’явілася на каралеўскім стале, але з удакладненнем кухараў пры двары на густ Стэфана Баторыя. Дарэчы, гуляш любілі і Радзівілы. У радзівілаўскім рэцэпце выкарыстоўвалася мяса аленя.
Гуляш можна падаваць як асобную страву. У нашым рэцэпце ён з грэчкай. Дарэчы, у старадаўнія часы палеткі з квітнеючай грэчкай былі сімвалам Вялікага Княства Літоўскага, а такой вілізарнай колькасці страў з грэчкі, як у нашых продкаў, не ведала ні адна кухня.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
800 г ялавічнай выразкі
30 г пшанічнай мукі
100 мл агурочнага расолу
150 мл соку вішні
150 г свежай альбо замарожанай вішні без костак
50 г фундука
30 г імберца
½ чайнай лыжкі молатага цынамону
1/3 чайнай лыжкі молатай гваздзікі
чорны молаты перац і соль на смак
сланечнікавы алей для смажання
ГАТАВАННЕ:
Мяса патрэбна парэзаць кубікамі. Памер кавалкаў - дзесьці 5 сантыметраў. І мяса павінна быць сухім. Таму перад тым, як яго парэзаць, трэба абцерці папяровым кухонным ручніком. Пасаліць і паперчыць да таго моманту, як адпраўляць на патэльню. Абкачаць кавалачкі у муцэ. Патэльня павінна быць моцна гарачай. Але алей спачатку наліваем у халодны посуд. Ялавічыну абсмажываем спачатку з аднаго боку 3 хвіліны, потым з другога - столькі ж часу. Дадаем вішню разам з сокам і расол. Накрываем вечкам і тушым яшчэ 10 хвілін. І напрыканцы далучаем спецыі, нацёрты на дробнай тарцы імберац і ачышчаны фундук. Фундук можна таксама абсмажыць на патэльні і крыху здрабніць. Калі не хапае солі, то дасаліць.
Падаваць гуляш гарачым.
Гатуйце і частуйцеся разам з «Новым часам»!
#belarus #гуляш #рецепты #беларускаякухня #традиции #НовыЧас #рэцэпт

Пікірлер: 2
@Litvin_BLR
@Litvin_BLR 9 ай бұрын
Дзякуй
@halinabitel5478
@halinabitel5478 9 ай бұрын
Ялавічына - націск на першую літару.
Apple peeling hack @scottsreality
00:37
_vector_
Рет қаралды 132 МЛН
ЧАШУШУЛИ! Лучшее блюдо для запаса!
25:00
Normal in Japan, but Strange Everywhere Else
15:45
ToriChyanChannel
Рет қаралды 174 М.